Яўгенія Сямёнаўна Гінзбург
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўгенія Сямёнаўна Гінзбург (руск.: Евгения Соломоновна Гинзбург; (20 снежня 1904, Масква — 25 мая 1977, Масква) — журналістка, мемуарыстка, кандыдат гістарычных навук. Маці пісьменніка Васіля Аксёнава.
Remove ads
Біяграфія
З 1920 па 1922 год Яўгенія Гінзбург вучылася ў Казанскім універсітэце, на факультэце грамадскіх навук, пасля чаго перавялася на 3-й курс грамадскага аддзялення Казанскага Усходняга педагагічнага інстытута, які скончыла ў чэрвені 1924 года (спецыяльнасць гісторыя, у далейшым абаранілася як кандыдат гістарычных навук). Член ВКП (б) з 1932 года, работнік адукацыі ў Казані, супрацоўнік абласной газеты «Чырвоная Татарыя».
Была рэпрэсаваная ў 1937 годзе, прысуджаная да турэмнага зняволення Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда па артыкуле 58, пункты 8 і 11, абвінавачвалася ва ўдзеле ў трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі.
Аўтар кнігі ўспамінаў «Круты маршрут» (1967, другая частка — 1975—1977), аднаго з першых літаратурных твораў, якія апавядалі пра сталінскія рэпрэсіі ў СССР. Першая публікацыя адбылася ў Мілане (1967), куды яна была вывезена ў выглядзе аўдыёзапісу. Вываз і наступная публікацыя былі зроблены без ведама аўтара. У СССР «Круты маршрут» упершыню выдадзены ў 1988 годзе, да гэтага распаўсюджваўся ў самвыдаце.
Remove ads
Зноскі
- Eugenia Ginzburg // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Eugenia Ginzburg // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ГИНЗБУРГ Евгения Соломоновна // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 478–480. — ISBN 5-94848-245-6
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118539418 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118539418 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads