амерыканскі бізнесовец From Wikipedia, the free encyclopedia
Ілан Рыў Маск (англ.: Elon Reeve Musk; нар. 28 чэрвеня 1971[2][3][…], Прэторыя, ПАР) — канадска-амерыканскі інжынер, прадпрымальнік, вынаходнік і інвестар; міліярдэр.
Ілан Маск | |
---|---|
англ.: Elon Musk | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Elon Reeve Musk[1] |
Род дзейнасці | праграміст, інжынер, прадпрымальнік, інвестар, бізнесмен |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1971[2][3][…] (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | агнастыцызм |
Бацька | Errol Musk[d] |
Маці | Maye Musk[d] |
Жонка | Justine Musk[d], Talulah Riley[d] і Talulah Riley[d] |
Дзеці | Nevada Musk[d], Exa Musk[d], Tau Musk[d], Vivian Jenna Wilson[d], Griffin Musk[d], Damian Musk[d], Saxon Musk[d], Kai Musk[d], Exash Musk[d], Strider Musk[d] і Azure Musk[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2018) медаль Джона Фрыца[d] (2021) Great Immigrants Award[d] (2010) Axel Springer Award[d] (2020) Edison Awards[d] (2014) Heinlein Prize for Advances in Space Commercialization[d] (2011) ганаровы доктар[d] |
Аўтограф | |
Сайт | Афіцыйны сайт Ілана Маска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснавальнік, уладальнік, генеральны дырэктар і галоўны інжынер SpaceX; галоўны распрацоўшчык (Chief Product Architect), генеральны дырэктар[7] і кіраўнік савета дырэктароў Tesla Motors.
Заснавальнік кампаніі X.com, якая была аб’яднана з Confinity, перайменавана ў PayPal і прададзена ў 2002 годзе за 1,5 млрд долараў. Уваходзіць у савет дырэктароў кампаніі SolarCity, якая заснавана яго стрыечнымі братамі.
У рэйтынге міліярдэраў часопіса Forbes у 2016 годзе яго маёмасць ацэньваюць у $10,7 млрд.[8]
На піку росту Tesla ў студзені 2021 года ён упершыню стаў самым заможным чалавекам планеты. Затым бізнесмен атрымаў дадатковыя апцыёны на акцыі, якія павялічылі яго долю ў Tesla. Паводле Forbes, яго капітал упершыню перасягнуў $200 млрд. у верасні 2021 года[9].
25 красавіка 2022 Ілан Маск заключыў пагадненне аб пакупцы за 44 мільярды даляраў сацыяльнай сеткі і платформы мікраблогінгу Twitter[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.