From Wikipedia, the free encyclopedia
Ілі́м (руск.: Илим) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці, правы прыток ракі Ангара.
Ілім | |
---|---|
руск. Илим | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 589 км |
Басейн | 30 300 км² |
Расход вады | 139 м³/с (за 52 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Сярэднесібірскае пласкагор'е |
• Месцазнаходжанне | Лена-Ангарскае плато |
• Каардынаты | 54°35′31″ пн. ш. 103°57′16″ у. д.HGЯO |
Вусце | Усць-Ілімскае вадасховішча |
• Каардынаты | 57°39′40″ пн. ш. 102°34′49″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Енісей |
Краіна | |
Рэгіён | Іркуцкая вобласць |
Код у ДВР | 16010300112116200012989 |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 589[1] км. Плошча вадазбору 30 300[1] км². Сярэдні расход вады 139 м³/с (за 52 км ад вусця)[2]. Сярэдні аб’ём сцёку 4,387[2] км³/год. Выток Іліма знаходзіцца на Лена-Ангарскім плато. Працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю, упадае ў Усць-Ілімскае вадасховішча на рацэ Ангара. У верхнім цячэнні рака мае горны характар[2]. У ніжнім цячэнні рэчышча з лукавінамі, месцамі разгалінаванае. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Суднаходная на адлегласці 299 км ад вусця[2].
Прытокі Іліма: Сімахінская, Зяцейка, Камчатка, Дарэйка, Туба, Чорная, Мурашоўка, Ступіна, Тушама, Ярма, Ігірма, Зыранка, Буканка, Байкаліха, Юрга, Малыга, Чора, Туна, Меркукан, Ухуалды, Ілімская Карда, Віліна, Талая і інш.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.