From Wikipedia, the free encyclopedia
Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе (араб. عبد الحميد الدبيبة; нар. 1958, Місурата, Каралеўства Лівія) — лівійскі палітык і бізнесмен. Быў прызначаны часовым прэм’ер-міністрам Лівіі. Шэраг СМІ называюць яго пра-эрдаганскім палітыкам, які мае блізкія адносіны з Турцыяй[1].
Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Фаіз Сарадж | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Salah Eddine al-Namroush[d] | ||||||
Нараджэнне |
13 лютага 1959 (65 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Гады службы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў горадзе Місурата. Атрымаў ступень магістра інжынерных навук у Канадзе. Быў менеджэрам футбольнага клуба «Аль-Аль-Ітыхад» і старшынёй савета дырэктараў Лівійскай холдынгавай кампаніі па развіцці і інвестыцый (LEDCO)[2].
У 2020 годзе Дбэйбе заснаваў рух «Лівія аль-Мустакбал» (Будучыня Лівіі)[2].
5 лютага 2021 года быў прызначаны часовым прэм’ер-міністрам краіны на Форуме палітычнага дыялогу Лівіі[3]. Дбэйбе балатаваўся разам з Махамедам аль-Манфі ў якасці прэзідэнта і Мусам аль-Кані і Абдалой аль-Лафі ў якасці віцэ-прэзідэнтаў. У той жа час ён сутыкнуўся з абвінавачваннямі ў спробах падкупіць некаторых дэлегатаў форума праз свайго стрыечнага брата, багатага бізнесмена Алі аль-Дбэйбе[4]. Яго спіс атрымаў 39 галасоў, што на пяць больш, чым у Агілы Салех Іса і Фатхі Башагі[5]. Апошні быў успрыняты як прыхільнік ЗША, але амерыканскі пасол адмаўляў любыя спробы паўплываць на выбарчы працэс[6].
15 сакавіка афіцыйна заняў пасаду прэм’ер-міністра[1].
У верасні 2021 года парламент прагаласаваў за вынясенне недаверу ўраду Абдэля Хаміда Дбэйбы.
10 лютага 2022 года на палітыка быў здзейснены замах. Невядомыя абстралялі яго аўтамабіль, калі Дбэйбе вяртаўся дадому[7]. У той жа дзень Палата прадстаўнікоў прызначыла Фатхі Башагу прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне[8].
Жанаты. Мае шасцярых дзяцей[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.