адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Адэ́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Адэльск.
Адэльскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гродзенскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Адэльск |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 12 верасня 1977 |
Дата скасавання | 23 сакавіка 1964 |
Насельніцтва (2019) | 1 278 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 16 жніўня 1945 года ў складзе Гродзенскага раёна. 23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Індурскага сельсавета.
12 верасня 1977 года цэнтр Падліпкаўскага сельсавета перанесены з вёскі Падліпкі ў вёску Адэльск, а сельсавет перайменаваны ў Адэльскі[1]. 20 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Баранавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Бакуны, Брузгі, Дубніца, Клачкі, Кулёўцы і Струбка)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1790 чалавек[3], з іх 70,5 % — палякі, 22,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1278 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.