From Wikipedia, the free encyclopedia
Азіз Санджар (англ.: Aziz Sancar, нар. 8 верасня 1946, Саўра, правінцыя Мардзін, Турцыя) — амерыканскі вучоны-біяхімік турэцкага паходжання. У 2015 годзе ён падзяліў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Томасам Ліндалем і Полам Модрычам з фармулёўкай «за даследаванне механізмаў аднаўлення ДНК».
Азіз Санджар | |
---|---|
турэцк.: Aziz Sancar | |
Дата нараджэння | 8 верасня 1946[1] (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, малекулярны біёлаг, выкладчык універсітэта, генетык, навуковец |
Навуковая сфера | Рэпарацыя ДНК, клетачны цыкл[d][2], цыркадны рытм[d], біяхімія[2], малекулярная біялогія[2] і дэзоксірыбануклеінавая кіслата[2] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | sancar.org |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2005)[3].
Нарадзіўся сёмым з васьмярых дзяцей у беднай сям’і (бацькі былі непісьменныя, але ўсе дзеці атрымалі адукацыю)[4]. Яго старэйшы брат Кенан Санджар - адстаўны брыгадны генерал турэцкіх узброеных сіл, а стрыечны брат Мітхат Санджар — турэцкі прафесар права і дэпутат ад левай прокурдской Дэмакратычнай партыі народаў[5].
Скончыў медыцынскі факультэт Стамбульскага ўніверсітэта (1969). У 1971 годзе пераехаў у ЗША[6]. Прайшоў магістратуру і аспірантуру па малекулярнай біялогіі ва ўніверсітэце Тэхаса ў Даласе (MS, 1975; Ph.D., 1977)[7]. У 1977—1982 гадах — пасля дактарантуры, у Ельскім універсітэце. З 1982 года — ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны ў Чапэл-Хіл (з 1988 года прафесар).
Жонка — біяхімік Гвен Санджар (народжаная Боўлз, англ.: Esta Gwendolyn Boles Sancar)[8], таксама выпускніца ўніверсітэта Тэхаса ў Даласе і прафесар універсітэта Паўночнай Караліны ў Чапэл-Хіл[9][10][11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.