(пам. 1626) ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Хадкевіч (пам. 1626) — з 1605 года ваявода троцкі, граф (Свяшчэннай Рымскай імперыі) на Шклове і Мышы.
Аляксандр Хадкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка | ||||||
Пераемнік | Януш Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Соф’я з Вішнявецкіх[d] | ||||||
Нараджэнне |
1560[1] |
||||||
Смерць | 1626[2] | ||||||
Род | Хадкевічы | ||||||
Бацька | Ян Геранімавіч Хадкевіч | ||||||
Маці | Крысціна са Збароўскіх[d] | ||||||
Жонка | Кацярына з Карняктаў[d] | ||||||
Дзеці | Ганна Еўфрасіння з Хадкевічаў[d] |
Быў старэйшым братам Яна Караля Хадкевіча. Вывучаў філасофію і права ў езуіцкай акадэміі ў Інгальштаце. У 1588 годзе абараніў і абвесціў дысертацыю De communibus naturalium rerum principiis. У 1589 годзе для заканчэння навучання выехаў у Італію. У 1590 годзе вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У 1595 годзе быў паслом на сойм. У 1600 годзе разам з братам Янам Каралем удзельнічаў у выправе Яна Замойскага на Валахію, у 1601 годзе падтрымліваў ваенныя дзеянні ў Інфлянтах. Удзельнічаў у бітве пад Кірхгольмам у 1605 годзе. Стаў ваяводам троцкім, але меў працяглы асабісты канфлікт з малодшым братам, за падзел маёмасці і жаніцьбы, а пасля яго смерці — з Львом Сапегам за яго спадчыну.
У 1613 годзе быў абраны да Скарбовага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1613 годзе быў вызначаны сенатарам-рэзідэнтам. Адзіная дачка Ганна-Фрузына выйшла замуж за кароннага харунжага Пракопа Сяняўскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.