From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэас Берлін (шведск.: Andreas Berlin, 20 мая 1746 — 2 чэрвеня 1773) — шведскі батанік[3][4] і ўрач[4], адзін з «апосталаў Лінея»[3][4].
Андрэас Берлін | |
---|---|
шведск.: Andreas (Anders) Henricsson Berlin | |
Дата нараджэння | 20 мая 1746[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1773[2] (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, батанік, натураліст |
Навуковая сфера | батаніка, медыцына |
Альма-матар |
Андрэас Берлін нарадзіўся ў правінцыі Онгерманланд 20 мая 1746 года.
Ён вучыўся ў Упсальскім універсітэце[4][5]. Яго настаўнікам быў выбітны шведскі вучоны Карл Ліней[3][4]. 17 снежня 1766 года ён абараніў дысертацыю на тэму «Usus muscorum». У 1772 годзе Андрэас Берлін адправіўся ў Лондан, каб працягнуць навучанне ў Даніэля Соландэра. У 1773 годзе ён удзельнічаў у экспедыцыі ў Заходняй Афрыцы[5].
Андрэас Берлін памёр у дзяржаве Гвінея[5] 2 чэрвеня 1773 года.
Даніэль Соландэр назваў у яго гонар род раслін Berlinia Sol. ex Hook.f. сямейства Бабовыя (лац.: Fabaceae)[6][7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.