Варфаламей (Нафанаіл) (іўр.: תולמי-בר, грэч. Βαρθολομαίος, лац.: Bartholomaeus) — адзін з дванаццаці апосталаў (вучняў) Ісуса Хрыста, згаданы ў Новым Запавеце.

Хуткія факты Апостал Варфаламей, Дата нараджэння ...
Апостал Варфаламей
арам.: בר תולמי
Thumb
Дата нараджэння I стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці I стагоддзе
Месца смерці
Шануецца большасцю хрысціянскіх цэркваў
У ліку апосталаў
Галоўная святыня мошчы ў Беневента (Італія)
Дзень памяці у Армянскай царкве — 25 лютага і 8 снежня
у Каталіцкай царкве — 24 жніўня
у Праваслаўнай царкве — 22 красавіка, 11 чэрвеня, 30 чэрвеня і 25 жніўня (па юліянскаму календару)
Падзвіжніцтва апостальская пропаведзь, пакутніцкая смерць
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Новазапаветная гісторыя

Згаданы ў спісах апосталаў у Евангеллі паводле Мацвея (Мф. 10:3), паводле Марка (Мк. 3:18), а таксама ў Дзеяннях Святых Апосталаў (Дзеі 1:13). Імя «Варфаламей» магчыма з’яўляецца арамейскім патранімічным імем (імем па бацьку) «bar talamai» — «сын Талмая»[1], дзе Талмай — скажонае на арамейскі лад грэчаскае імя Пталамей.

Існуе практычна аднадушнае меркаванне біблеістаў пра тое, што згаданы ў Евангеллі паводле Яна (Ян. 1:45—50) Натанаіл — гэта адна асоба з Варфаламеем. Такім чынам, апостал Варфаламей — адзін з першых вучняў Хрыста, закліканы чацвёртым услед за Андрэем, Пятром і Філіпам.

Евангеліст паведамляе, што Варфаламей быў родам з Каны Галілейскай (Ян. 21:2). Як відаць, ён быў сваяком ці блізкім сябрам апостала Філіпа, паколькі менавіта Філіп прывёў Варфаламея да Ісуса, і ў спісах апосталаў яны згадваюцца побач. У сцэне паклікання Натанаіла-Варфаламея ён прамаўляе знакамітую фразу «З Назарэта ці ж можа быць што добрае?». Ісус, пабачыўшы яго, кажа пра яго: «Вось, сапраўдны Ізраільцянін, у якім няма зламыснасці». Больш пэўных звестак Святое Пісанне пра Варфаламея не дае, большая частка яго жыццяпісу вядомая па апакрыфічных крыніцах.

Паданні

Паводле падання, Варфаламей разам з Філіпам прапаведаваў у гарадах Малой Азіі, асабліва ў сувязі з імем апостала Варфаламея згадваюць горад Іераполіс. Традыцыя паведамляе таксама пра яго паездку ў Індыю і пропаведзі ў Арменіі, дзе на Арташацкім узгорку ён сустрэўся з апосталам Іудам Фадзеем (армянская царква шануе іх як сваіх заснавальнікаў). Еўсевій Кесарыйскі паведамляе, што ў Індыі Варфаламей пакінуў заснаванай ім абшчыне Евангелле паводле Мацвея на яўрэйскай мове, якое было знойдзена філосафам Пантэнам, выкладчыкам Александрыйскай школы.[2]

Смерць

Паводле падання, па падгавору паганскіх жрацоў брат армянскага цара Астыяг «схапіў святога апостала і ў горадзе Альбане раскрыжаваў яго ўніз галавой»[3], але Варфаламей працягваў сваю пропаведзь, тады яго знялі з крыжа, знялі скуру, а затым абезгаловілі[4]. Вернікі ўзялі «яго цела, галаву і скуру, паклалі іх у алавяную ра́ку і пахавалі ў тым жа горадзе, Альбане, што ў Вялікай Арменіі».

Існуюць разнастайныя версіі па ідэнтыфікацыі горада Альбаны (Альбанапаль, Урбанапаль):

  • Праваслаўная традыцыя атаясамлівае яго з Баку[3], у якім пры раскопках у Дзявоцкай вежы былі выяўленыя рэшткі старажытнага храма, які атаясамліваецца з базілікай, збудаванай над месцам згубы апостала.
  • Мішэль ван Эсбрук мяркуе, што пад Альбанай разумеецца пантыйскі горад Нікопаль.
  • Паводле іншай версіі, апостал Варфаламей пахаваны на тэрыторыі іранскай правінцыі Заходні Азербайджан, дзе ў XIV стагоддзі на месцы меркаванага пахавання быў пабудаваны армянскі манастыр Сурб Варфаламеас.

Каля 410 года мошчы Варфаламея былі перанесеныя з Ахбака ў Мартыропаль, а каля 507 года ў горад Дара (Месапатамія). Пры нашэсці персаў у 574 годзе, па паведамленні Рыгора Турскага, ра́ку з мошчамі кінулі ў мора, і яна цудоўным чынам прыплыла да вострава Ліпары. Каля 838 года мошчы перанеслі ў Беневента, дзе яны захоўваюцца ў наш час. З X стагоддзя частка мошчаў апостала захоўваецца на востраве Тыберына  (руск.) (Рым) у царкве Сан-Барталамеа, прысвечанай апосталу. Часціцы мошчаў апостала Варфаламея таксама захоўваюцца ў шэрагу афонскіх манастыроў, кафедральным саборы Святых Жонак-міраносіц  (руск.) у Баку (перададзена ў 2003 годзе Канстанцінопальскім патрыярхам[5]) і іншых месцах.

Зноскі

  1. М. А. Маханько. Варфоломей // Православная энциклопедия. М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2003. — Т. VI. — С. 706—711. — 752 с. 39 000 экз. ISBN 5-89572-010-2.
  2. Еўсевій Кесарыйскі. Царкоўная гісторыя. V, 10.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.