From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) — аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей (Наркамнац) СНК РСФСР. Быў створаны дэкрэтам Савета народных камісараў РСФСР, з удзелам Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Дзейнічаў у Петраградзе (з 13 лютага 1918 да сакавіка 1918), пазней у Маскве (да сакавіка 1919). Працаваў у цеснай сувязі з Беларускімі секцыямі РКП(б). Старшыня — камісар А. Р. Чарвякоў (да мая 1918).
Белнацкам меў аддзяленні ў Петраградзе, Маскве, Віцебску, Саратаве, Смаленску. Перад ім стаялі задачы: інфармаванне партыйных бальшавіцкіх органаў аб патрэбах беларусаў, інфармаванне беларускага насельніцтва аб усіх кроках і мерапрыемствах савецкай улады. Белнацкам — у процівагу ўрада БНР — вёў агітацыйную, культурна-асветніцкую, выдавецкую працу, прапагандуючы ідэю стварэння беларускай савецкай дзяржавы. Белнацкам ажыццяўляў масавую агітацыю і прапаганду ідэй савецкай улады сярод беларусаў-бежанцаў. Для правядзення агітацыйнай і культурна-асветнай працы Белнацкамам былі створаны клубы «Беларуская хатка» ў Петраградзе, «Беларус» у Маскве, выходзіла газета «Дзяннiца», часопісы «Чырвоны шлях», «Беларуская крыніца», а таксама быў арганізаваны Беларускі народны ўніверсітэт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.