Тып баявога карабля From Wikipedia, the free encyclopedia
Браняно́сны крэ́йсер — клас крэйсераў, які існаваў у другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў. З'яўляліся другім па сіле класам ваенных караблёў вядучых флатоў пасля браняносцаў. Найбольш характэрнай рысай броненосных крэйсераў быў бранявой пояс па ватэрлініі.
Як правіла, яны саступалі браняносцам у агнявой моцы і абароненасці, але пераўзыходзілі ў хуткасці і далёкасці плавання [1]. На караблі гэтага класа ўскладаліся задачы барацьбы на камунікацыях, вядзення эскадранай разведкі, а на апошнім этапе развіцця яны яшчэ павінны былі складаць хуткаходнае крыло галоўных сіл флота. Развіццё браняносных крэйсераў спынілася перад Першай сусветнай вайной ў сувязі з радыкальнымі зменамі ў ваенна-марской тэхніцы. Іх роля перайшла да лінейных і цяжкіх крэйсераў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.