адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бро́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Брожа.
Брожскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Брожа |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 999 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Брожа. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. 20 лютага 1938 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабодка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Брожа[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1246 чалавек[3], з іх 91,9 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 999 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.