від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Бузульнік сібірскі[3][4] (Ligulária sibírica) — від шматгадовых травяністых раслін з роду Бузульнік (Ligularia) сямейства Астравыя (Asteraceae); тыпавы від гэтага роду.
Бузульнік сібірскі | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Ligularia sibirica (L.) Cass. (1823) | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Арэал віду ахоплівае амаль усю тэрыторыю Еўропы, а таксама Сібір.
Часам бузульнік сібірскі культывуюць як дэкаратыўную садовую расліну.
Занесены ў Чырвоную кнігу Цвярской вобласці, вырошчваецца ў Батанічным садзе ЦвДУ
Расліна вышынёй 40—150 см. Мае кароткае ўсечанае карэнішча.
Сцябло прамое, неразгалінаванае, баразнаватае, голае, полае. Ніжняе лісце чарашковае, ля аснавання похвава-пашыранае; ліставая пласцінка вялікая, сэрцападобна-трохкутная, тупая, востразубчастая. Сцябловае лісце меншага памеру, з похвавым аснаваннем, сцяблоабдымнае, верхняе — ланцэтнае, лускаватае, чырванавата-карычневае.
Шматлікія кошыкі сабраны ў густую, пышную гронку: асобныя кошыкі вырастаюць у пазухах прыкветкаў. Абгортка аднарадная, лісточкі абгорткі (8—10) лінейныя, ложа няплёнкавае. Язычковыя кветкі залаціста-жоўтыя, даўгавата-яйкападобныя, сярэднія трубчастыя. Цвіце з ліпеня па верасень.
Гемікрыптафіт, распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі ў міжземнаморскай, умеранай і субкантынентальнай кліматычных абласцях.
Расце ў сырых зацененых месцах на гумусных глебах: каля вадаёмаў, у зарасніках хмызняку, алешніку, па берагах ручаёў, на багністых тарфяных лугах — ад нізін да перадгор’яў.
Адрозніваюць чатыры падвіды:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.