адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяро́́зкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Бярозкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Юхнаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Асінавік, Вітунічы, Глінішча, Дубраўка, Забар’е, Запалле, Людвінава, Навасёлкі, Новае Запонне, Сафонаўка, Старое Запонне і Туменцы)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бярозкаўскага сельсавета 39 населеных пунктаў[2]. 22 сакавіка 2016 года скасавана вёска Старое Запонне[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 957 чалавек[4], з іх 98,2 % — беларусы, 0,9 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 692 чалавекі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.