From Wikipedia, the free encyclopedia
Валерый Фёдаравіч Залужны (нар. 8 ліпеня 1973, Наваград-Валынскі, Жытомірская вобласць, Украінская ССР) — украінскі военачальнік, дыпламат. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны (2021—2024), генерал (2022). Герой Украіны (2024).
Валерый Фёдаравіч Залужны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Валерій Федорович Залужний | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ruslan Khomchak[d] | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Сырскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 ліпеня 1973[1] (51 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі (2023) | ||||||
Аўтограф | |||||||
Прыналежнасць | Украіна | ||||||
Род войскаў | Сухапутныя войскі Украіны | ||||||
Званне | генерал[2] | ||||||
Камандаваў | 24-я асобная механізаваная брыгада, Украіна, 51st Mechanized Brigade[d] і Operational Command North[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Наваград-Валынскім 8 ліпеня 1973 года. У 1989 годзе скончыў гарадскую школу № 9, паступіў у Наваград-Валынскі машынабудаўнічы тэхнікум, які скончыў у 1993 годзе з адзнакай[3].
Пазней паступіў на агульнавайскавы факультэт Адэскага вышэйшага аб’яднанага каманднага вучылішча. У 1997 годзе з адзнакай скончыў вучобу, пасля чаго прайшоў усе прыступкі ваеннай службы: камандзір узвода, камандзір навучальнага ўзвода, камандзір баявога ўзвода, камандзір вучэбнай роты, камандзір роты курсантаў, камандзір батальёна[3].
У 2005 годзе паступіў у Нацыянальную акадэмію абароны Украіны, у 2007 годзе скончыў навучанне з залатым медалём, прызначаны на пасаду начальніка штаба першага намесніка камандзіра 24-й асобнай механізаванай брыгады. На гэтай пасадзе паспяхова праходзіў службу на працягу двух з паловай гадоў[4].
З 2009 па 2012 год узначальваў 51-ю асобную механізаваную брыгаду[5].
У 2014 годзе скончыў Нацыянальны універсітэт абароны Украіны імя Івана Чарняхоўскага. Як лепшы выпускнік аператыўна-стратэгічнага ўзроўню падрыхтоўкі узнагароджаны пераходзячым мячом каралевы Вялікабрытаніі[6].
У 2017 годзе прысвоена званне «генерал-маёр»[7].
У 2017 годзе — начальнік штаба-першы намеснік камандуючага войскамі аператыўнага камандавання «Захад» Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны[7].
З 2018 па 2019 год быў начальнікам Аб'яднанага аператыўнага штаб УСУ — першым намеснікам камандуючага аб’яднанымі сіламі.
З 2019 года — камандуючы войскамі аператыўнага камандавання «Поўнач» .
У снежні 2020 года — скончыў магістэрыум Астрожскай акадэміі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».
27 ліпеня 2021 года прызначаны галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны, дзе на пасадзе замяніў Руслана Хамчака[8].
Член СНБА (з 28 ліпеня 2021)[9].
Яго называюць адным з найбольш адкрытых генералаў, які разумее праблемы салдат і малодшых афіцэраў. Як прадстаўнік ўкраінскіх вышэйшых афіцэраў і ўдзельнік баявых дзеянняў на Данбасе, не праходзіў вайсковай службы ў СССР, станоўча ставіцца да абнаўлення асабовага складу маладымі людзьмі і адыходу ад савецкіх практык.
8 лютага 2024 года Валерыя Залужнага на пасадзе галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны змяніў Аляксандр Сырскі.
У ліпені 2024 года Валерый Залужны прыступіў да выканання абавязкаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Украіны ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.