From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́ртыгерн (ˈvɔrtɨdʒɜrn; стар.-англ.: Vortigern, вал.: Gwrtheyrn, часам таксама Gwrtheyrn Gwrthneu, «Вортыгерн Худы») — кельцкі кароль Брытаніі першай паловы V стагоддзя, які запрасіў англа-саксаў для барацьбы з піктамі.
Вортыгерн | |
---|---|
Vortigern | |
Нараджэнне | 394 |
Смерць | 454 |
Род | Дынастыя Вортыгерна |
Бацька | Гвітаўл ап Гвіталін |
Жонка | Равена[d] і Sevira[d] |
Дзеці | Катэгірн[d], Вортымер[d], Паскен ап Гіртэрн[d], Фаўста дэ Рыез[d] і Cyndeyrn ap Gwrtheyrn Gwrtheneu ap Gwidol ap Gwidolin[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Магчыма, Вортыгерн першапачаткова валодаў землямі на Корнуале і ў Дэваншыры, але пасля таго, як рымскіх легіёнаў пакінулі Брытанію, стаў кіраўніком тэрыторыі большай часткі сучаснай Англіі. Літаральна імя «Вортыгерн» азначае «вярхоўны кіраўнік». Сутыкнуўшыся з уварваннямі піктаў і скотаў, Вортыгерн заклікаў германцаў (саксаў) з кантынента і пасяліў іх на тэрыторыі графства Кент.
У пачатку 440-х гг. саксы паўсталі, верагодна з-за неатрымання належнай аплаты за дапамогу ў барацьбе з піктамі. Па легендзе, бачачы сваю слабасць, германцы пайшлі на хітрасць. Іх правадыр Хенгест запрасіў дружыну Вортыгерна на банкет і загадаў пераразаць усіх, акрамя самога Вортыгерна. Гэта падзея замацавалася ў народнай памяці як «Ноч доўгіх нажоў». Затым паўстанцы захапілі Кент, частку Усходняй Англіі, узбярэжжа Ёркшыра і разарылі цэнтральныя вобласці Брытаніі. Вортыгерну ўдалося адбіць напады саксаў, аднак цалкам выгнаць іх з Англіі яму не ўдалося. Больш таго, у 450-х гг. пачалася масавая міграцыя англаў, саксаў і ютаў на паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа Брытаніі. Да гэтага часу Вортыгерн ужо сканаў. Яго пераемнікам, відавочна, стаў Аўрэліян Амвросій, — паводле легенды, дзядзька будучага караля Артура.
Неній у сваёй «Гісторыі брытаў»[2], называючы Вортыгерна сынам Гвітаўла і ўнукам Гвіталіна, узводзіў яго род да Глова, легендарнага заснавальніка Глостэра[3]. У валійскіх генеалогіях Вортыгерн згадваецца як адзін з каралёў Повіса[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.