У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Горная вуліца.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Базыльянская вуліца.
У XIX стагоддзі тэрыторыя, якая размяшчалася па другі бок ракі Гараднічанкі, мела назву Загарадная слабада. Гістарычная назва вуліцы — Горная, у 1930-я гады перайменавана ў Базыльянскую[1].
Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Максіма Горкага як працяг вуліцы Міцкевіча, перасякае Віленскі завулак, далей да вуліцы прымыкаюць Мядовая, Гарбарская, Віленская, Чкалава, Цагляная, завяршаецца кольцам на скрыжаванні з вуліцай Палявой, перад галоўным ўваходам у Каложскі парк.
№ 8 — двухпавярховы цагляны будынак, квадратны ў плане, з калонамі на ўваходнай групе. Пабудаваны ў 1930-х гадах. Былая сядзіба корпуса аховы памежжа. У 1960-х гадах жыў дзеяч ТБШ Марцінчык.[3] У 2019 годзе там заставалася адна жылая кватэра. [4] Пасля рамонту з 2019 размяшчаецца інтэрнат для выхаванцаў футбольнага клуба «Нёман».[5]
№ 25 — прыватны музей гісторыі і побыту горада Гродна.
№ 31 — аднапавярховы драўляны будынак, П-падобны ў плане. Збудаваны ў стылі канструктывізму ў 1930 годзе (па іншых дадзеных, у 1926 ці 1928 гадах). Першапачаткова размяшчалася сярэдняя гарадская школа № 8 ("усэмка")[6]. З пачаткам вайны ў 1939 г. большасць гродзенцаў працягвала працаваць ужо ў беларускай школе. У час нямецкай акупацыі размясцілася казарма для жандармерыі.[7] У 1945 годзе размясцілася фармацэўтычная і фельчарска-акушэрская школы. З 1950 году тут працавалі школы № 3 і № 4. Неўзабаве была перапрафіліравана пад дапаможную школу № 4 для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.[6] Пазней стала дапаможнай школай № 1. Пасля пажару ў 2017 годзе частка будынка была пашкоджана, а вучняў перавялі на вуліцу Дзяржынскага ў школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку.[8] Будынак прадалі з аўкцыёна ў канцы 2020 года[9], у 2021 годзе пачалі рамонтныя працы. У час рамонту захавалі гістарычны выгляд будынка, змяніўся дызайн уваходнай групы[10]. Зараз у будынку размяшчаецца прыватная школа "Тэрыторыя поспеху".
№ 33 — аднапавярховы, драўляны, квадратны ў плане будынак. Збудаваны ў стылі канструктывізму ў 1930 годзе (па іншых дадзеных у 1926 ці 1928 гадах).[6] Першапачаткова - дом дырэктара школы ў будынку № 31. Будынак прадалі асобна ў 2020 годзе прыватнай будаўнічай фірме пад офіс.[9] У час рамонту характэрныя драўляныя калоны ўваходнай групы замянілі на цагляныя. Частку задняга фасада абклалі газасілікатнымі блокамі.[11]
Агропромышленный комплекс областной//Гродно: Энциклопедический справочник(руск.)/Гл. редактор И. П. Шамякин.— Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989.— 440с.— ISBN 5-85700-015-7.
Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш.Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.— Гродна-Уроцлаў: Уроцлаўская навуковая друкарня, 2012.— 370с.— ISBN ISBN 978-93-61617-77-8.