Вірус штрыхаватай мазаікі ячменю
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вірус штрыхаватай мазаікі ячменю[2] (англ.: Barley stripe mosaic virus, BSMV) — хваробатворны вірус мазаікі раслін (англ.) (бел. сямейства Alphaflexiviridae, галоўнымі гаспадарамі якіх з’яўляюцца ячмень і пшаніца. Агульныя сімптомы BSMV — жоўтыя пражылкі або плямы, мазаіка лісця і адставанне ў росце. Ён распаўсюджваецца галоўным чынам праз заражанае насенне і шляхам механічнага пераносу ад заражанай да незаражанай расліны. Расліны, заражаныя BSMV, маюць больш выразную сімптаматыку пры больш цёплых тэмпературах. Устойлівыя гаспадары і стэрылізацыя абсталявання і прылад з’яўляюцца лепшымі спосабамі кантраляваць распаўсюджванне ўзбуджальніка. Вядома, што BSMV зніжае ўраджайнасць ячменю да 25 %, але гэта не з’яўляецца асноўнай праблемай з-за існавання ўстойлівых сартоў ячменю.
Вірус штрыхаватай мазаікі ячменю | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Barley stripe mosaic virus | ||||||||
Сінонімы | ||||||||
| ||||||||
Група паводле Балтымара | ||||||||
IV: (+)алРНК-вірусы | ||||||||
|