From Wikipedia, the free encyclopedia
Галацэн (грэч. ὅλος — «целы, увесь» + καινός — «новы») — сучасная геалагічная эпоха, апошні ў гісторыі Зямлі адрэзак чацвярцічнага перыяду, які лічаць на тэрыторыях, што былі пакрыты ў антрапагене ледавіком, пасляледавікоўем. Тэрмін «галацэн» прапанаваны ў 1869 годзе французскім даследчыкам П.Жарвэ. Паводле радыевугляроднага датавання большасць даследчыкаў вызначае мяжу плейстацэну — галацэну датай 10,3 тыс. гадоў таму назад. У пачатку галацэнам вызначылася сучасная занальнасць расліннага покрыва, з зямлі зніклі апошнія прадстаўнікі мамантавага палеалітычнага комплексу, адбыўся пераход ад палеаліту да мезаліту. Галацэнавы гарызонт у адпаведнасці са зменамі кліматычных фаз складаецца з 3 падгарызонтаў. Ранні (10,3 — 8 тыс. гадоў таму назад) уключае прэбарэальны (10,3 — 9,2 тыс. гадоў) і барэальны (9,2 — 8 тыс. гадоў) перыяды з халодным і ўмераным кліматам. Сярэдні (8 — 2,5 тыс. гадоў назад) падзяляецца на вельмі цёплы і вільготны атлантычны (кліматычны оптымум галацэна, 8 — 5 тыс. гадоў) і ўмераны сухі суббарэальны (5 — 2,5 тыс. гадоў) перыяды. У познім сучасным субатлантычным перыядзе (пачаўся 2,5 тыс. гадоў таму назад) усталявалася ўмеранае вільготнае надвор'е. Пры гэтым па дадзеных палеакліматычных рэканструкцый увесь час адбывалася чаргаванне пацяпленняў і пахаладанняў, што дазволіла даследчыкам вылучыць у кожным з перыядаў адпаведныя этапы. Пачатак ранняга галацэну лічаць мяжой палеаліту і мезаліту, на працягу ўсяго этапу (у эпоху мезаліту) адбывалася засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі.
Галацэн | |
---|---|
Кім названа | Paul Gervais[d] |
Папярэдні ў спісе | Плейстацэн[1] |
Дата пачатку | CXVII стагоддзе да н.э.[1] |
Колер (шаснаццатковы трыплет) | FEF2EC і FEF1E0 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.