From Wikipedia, the free encyclopedia
Галіна Антонаўна Войцік, па мужу Луцкевіч (1 ліпеня 1927 — 13 жніўня 2007[1]) — беларускі педагог, публіцыст, філолаг.
Галіна Антонаўна Войцік | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1927 |
Дата смерці | 13 жніўня 2007 (80 гадоў) |
Бацька | Антон Іванавіч Войцік |
Маці | Зоська Верас |
Муж | Лявон Антонавіч Луцкевіч |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыстка, філолаг, педагог |
Мова твораў | беларуская |
Дачка Антона Войціка і Зоські Верас. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі. Скончыла Вільнюскі ўніверсітэт (1950). У 1949-54 працавала ў Гродзенскім педагагічным інстытуце, у 1954-57 і 1961-86 — у Вільнюскім педагагічным інстытуце.
Аўтар прац па германістыцы, гістарычных даследаванняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны «Зоська Верас» (1992), «Лявон Луцкевіч» (1999), «Барыс Кіт» (2001), разам з мужам, Л. Луцкевічам, — «Аляксандр Коўш», «Аляксандр Уласаў», «Янка Шутовіч», «Пётра Сергіевіч» (усе 2000), «Канстанцін Галкоўскі», «Мар'ян Пецюкевіч» (абедзве 2001), «Адам Станкевіч», «Антон Антановіч» (абедзве 2002). На беларускую мову пераклала з літоўскай кнігу «Па Віліі» Ч. Кудабы (1992), нарыс «Вучыцца жыць» А. Жэмайцітэ (1988).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.