Антон Іванавіч Войцік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Іванавіч Войцік (псеўданім: А. Войніч; 1898, в. Вярэнькі Параф’янаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні — 28 сакавіка 1948) — беларускі журналіст, рэдактар , перакладчык. Муж Зоські Верас.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1898 годзе ў в. Вярэнькі Вілейскага павета Віленскай губерні.
З 17 гадоў працаваў рабочым ва Украіне, у рыбалоўнай арцелі ў Саратаве. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1918—1923 гадах — арганізатар спажывецкіх кааператываў у Параф’янаўскай воласці, беларускі агітатар падчас выбарчай кампаніі ў Сойм 1922 года.
З 1924 года — у Вільні як журналіст, затым — рэдактар газеты «Сялянская праўда». Арыштаваны польскай дэфензівай у 1924 годзе пасля выдання 50-га нумару газеты. Віленскім акруговым судом прыгавораны да двух гадоў турмы. Сядзеў у Лукішскай турме ў Вільні. У зняволенні перакладаў на беларускую мову з рускай і ўкраінскай моваў апавяданні і навукова-папулярныя нарысы, потым апублікаваныя ў часопісе «Заранка». У рукапісе захаваўся пераклад аповесці К. Гамсуна «Голад». У 1930 і 1936 гадах падвяргаўся судоваму праследу як выдавец беларускіх адрыўных календароў.
Пасля Другой сусветнай вайны ў Літоўскай ССР быў кіраўніком рэспубліканскага аддзела Саюздруку. У Цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы захоўваюцца дзве судовыя справы Войціка.
Памёр 28 сакавіка 1948 года. Пахаваны ў Вільні на Панарскіх могілках[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads