адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарбацэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гарбацэвічы.
Гарбацэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 42 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарбацэвічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 130 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багушоўскага сельсавета[2], 11 красавіка 1960 года — частка скасаванага Рымавецкага сельсавета (34 населеныя пункты: Багуслаўка, Багушоўка, Воўчая Яма, Гародчына, Градка, Двор Глуша, Дворышча, Дзеўчына, Заручэўе, Звязда, Каменка, Карабаўшчына, Карчма, Кіслаўшчына, Клін, Красная Дуброва, Красная Зара, Красная Ніва, хутар Красная Ніва, Красны Агарод, Круглоніва, Ленінцы, Лужанец, Ляды, Масты, Мужымасць, Новы Агарод, Падчэрня, Палошкава, Пасека, Рымаўцы, Трусаўшчына, Фартуны і Ясёны)[3]. У склад Гарбацэвіцкага сельсавета ўваходзілі да 1967 года пасёлкі Багушоўка, Чырвоная Дубрава, Чырвоная Hiвa, Заручэўе, Падчэрня[4]. 20 снежня 1982 года ў склад новаўтворанага Гарохаўскага сельсавета перададзены 33 населеныя пункты (вёскі Аколіца, Астравы, Гародчына, Гарохаўка, Двор Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Кліны, Красновічы, Круглоніва, Лагадаўка, Ленінцы, Лужанец, Макараўка, Мартынаўка, Масты, Мачулкі, Палошкава, Пасека, Пятровічы, Рагаселле, Рымаўцы, Спорнае, Сулева, Фартуны, Харошыя, Ясёны і пасёлкі Дзеўчын, Красная Зара, Красны Агарод, Ляды і Трусаўшчына), у адміністрацыйнае падпарадкаванне Глушанскага пассавета — пасёлак Дачнае і вёска Карабаўшчына[5]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Восаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Бабоўе, Банёўка, Баранавічы 1, Баранавічы 3, Восава, Зарэчча, Міхайлаўшчына, Прагрэс, Старынкі і Ясень-Каменка) і частка скасаванага Гарохаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Аколіца, Астравы, Гарохаўка, Лагадаўка, Макараўка, Мартынаўка, Мачулкі, Пятровічы, Рагаселле, Спорнае)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1260 чалавек[7], з іх 63,7 % — беларусы, 33,7 % — рускія, 1,2 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 2130 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.