былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Грэскім раёне Мінскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарнаста́йлаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Грэскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Гарнастайлава.
Гарнастайлаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Грэскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарнастайлава |
Дата ўтварэння | 5 сакавіка 1939 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 5 сакавіка 1939 года як Гарнастаеўскі сельсавет у складзе Грэскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам разбуйнення Грозаўскага сельсавета з цэнтрам у вёсцы Гарнастаева. У склад сельсавета ўвайшлі 10 населеных пунктаў: вёскі Астравок, Гарнастаева, Ужа, Яўсеевічы, хутары Астравок, Дэлегатаўшчына, Леткаўшчына, Навасёлкі, Пятроўшчына і пасёлак Свабода[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Грозаўскага сельсавета[2].
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.