адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаро́чыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гарочычы.
Гарочыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарочычы |
Дата ўтварэння | 21 кастрычніка 1968 |
Насельніцтва (2019) | 2 528 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 21 кастрычніка 1968 года ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці БССР у складзе 13 населеных пунктаў: вёсак Гарочычы, Перадзельнае, Рудзенька, Рудніца, пасёлка пры чыгуначнай станцыі Гарочычы, якія ўваходзілі ў склад Зеляноцкага сельсавета, вёсак Буда, Вішар, Есіпава Рудня, Смаглаў, Смалянка, якія ўваходзілі ў склад Дудзіцкага сельсавета, вёсак Бабровічы, Сельцы і Тарканы, якія ўваходзілі ў склад Даманавіцкага сельсавета[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Малааўцюкоўскага сельсавета перададзена вёска Есіпава Рудня[2]. 8 студзеня 1992 года ў склад Даманавіцкага сельсавета вернута вёска Тарканы. 15 студзеня 1996 года ў склад Дудзіцкага сельсавета вернуты вёскі Буда, Вішар, Смаглаў, Смалянка[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3041 чалавек[4], з іх 87,4 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 4,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2528 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.