From Wikipedia, the free encyclopedia
Геральдычныя фігуры — асноватворныя гербавыя фігуры, уласцівыя найбольш старажытным гербам. Спачатку гэта былі ўмоўныя абазначэнні праяўленых гераічных учынкаў, напрыклад, кроква абазначала раненне. Геральдычныя фігуры падзяляюцца на першарадныя (ганаровыя), крыжы і другарадныя (звычайныя)[1][2].
У беларускай геральдыцы таксама ўжываліся геральдычныя фігуры, хаця ў чыстым выглядзе яны сустракаюцца не вельмі часта. Значна большы аб'ём займаюць фігуры негеральдычныя[2].
Першарадныя выявы найбольш часта сустракаюцца ў гербах і ствараюцца гарызантыльнымі, вертыкальнымі лініямі падзелаў[1].
Геральдычная фігура | Назва | Апісанне |
---|---|---|
Вяршыня[1][3], або чало[2] | Верхняя трэцяя[2] частка поля тарчы, якую адсякае гарызантальная лінія[1]. | |
Падножжа[3], падножак[1], або ногі[2] | Ніжняя трэцяя[2] частка поля тарчы, якую адсякае гарызантальная лінія[1]. Ніжнюю сёмую частку тарчы займае «пята»[2]. | |
Пас[3][1] | Паласа, якая знаходзіцца паміж дзвюма лініямі, што перасякаюць тарчу[1]. | |
Слуп[3][1] | Паласа, якая знаходзіцца паміж дзвюма лініямі, што рассякаюць тарчу[1], і займае сярэднюю трэцюю частку тарчы[2]. Калі слуп займае менш трэцяй часткі, ён называецца слупок, а калі менш сёмай часткі — прут[2]. | |
Перавязь[3][1] | Дыяганальная паласа праз усю тарчу. Можа ісці як з правага боку, так і левага[1] | |
Кроква[3][1][2] і перакуленая кроква[1] | Дзве перавязі, якія сутыкаюцца з сабою і не даходзяць да верху тарчы. Кроква, якая выходзіць з ніжняй часткі тарчы называецца перакуленай[1] |
Геральдычная фігура | Назва | Апісанне |
---|---|---|
Шляк[1] або ліштва, бардзюр[2] | ||
Квадрат[1] | ||
Вастрыё[1] | ||
Брусок[1] | ||
Гонт[1] | ||
Ромб[1] | ||
Верацяно[1] | Варыянт ромбу[1] | |
Круг[1] | ||
Вольная частка[1] | Квадрат або трохвугольнік (клін) размешчаны ў адным з чатырох кутоў тарчы[1] | |
Турнірны каўнер[1] | Умоўны элемент рыцарскай амуніцыі[1] | |
Шчыт, сэрца[1] або шыльд[2] | Малая тарча, размешчаная ў цэнтры галоўный тарчы[1] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.