From Wikipedia, the free encyclopedia
Герцагства Зальцбург (ням.: Herzogtum Salzburg) — цыслейтанскае дзяржаўнае ўтварэнне ў складзе Аўстра-Венгрыі ў 1849—1918 гадах. Сталіца — горад Зальцбург.
герцагства ў складзе Аўстрыйскай імперыі (Аўстра-Венгрыі) | |||||
Герцагства Зальцбург | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Herzogtum Salzburg | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Зальцбург | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Цэль-ам-Зэ, Бад-Гаштайн | ||||
Мова(ы) | нямецкая | ||||
Плошча | 7155[1] | ||||
Насельніцтва | 500 000 чалавек |
Архібіскупства Зальцбург зведала секулярызацыю ў 1803 годзе і стала Курфюрствам Зальцбург, але неўзабаве княства было далучана да Аўстрыйскай імперыі ў 1805 годзе. Пасля напалеонаўскіх войнаў тэрыторыя герцагства ўваходзіла ў склад Верхняй Аўстрыі як дэпартамент Зальцах у складзе эрцгерцагства Верхняя Аўстрыя.
Пасля рэвалюцыі 1848 года ў Аўстрыйскай імперыі, Зальцбург быў аддзелены ад Верхняй Аўстрыі і ў 1849 годзе было ўтворана Герцагства Зальцбург, якое стала часткай Аўстра-Венгрыі ў 1867 годзе.
З падзеннем дынастыі Габсбургаў у 1918 годзе герцагства Зальцбург увайшло ў склад Нямецкай Аўстрыі, а затым Першай Аўстрыйскай Рэспублікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.