Харбін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Харбінmap

Харбін[2] — горад у паўночна-ўсходнім Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян, згодна з сучасным кітайскім адміністрацыйным падзелам Харбін з’яўляецца горадам субправінцыйнага значэння. Транспартны вузел, буйны эканамічны і культурны цэнтр. Насельніцтва з прыгарадамі — 9,5 мільёнаў жыхароў.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Харбін
哈尔滨 (哈爾濱)
Thumb
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1898
Першая згадка
1898
Плошча
  • 53 076,48 км²
Вышыня цэнтра
150 ± 1 м
Насельніцтва
  • 10 009 854 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
0451
Паштовыя індэксы
150000
Аўтамабільны код
黑A
Афіцыйны сайт
Харбін на карце Кітая
Thumb
Харбін
Закрыць

Гісторыя

Заснаваны ў 1898 годзе на месцы рыбацкага паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Кітайскай Чанчуньскай чыгункі; тут знаходзілася яе цэнтральная адміністрацыя, склалася вялікая расійская дыяспара. Пасля грамадзянскай вайны ў Расіі Харбін — адзін з галоўных цэнтраў белай эміграцыі. У 1932—1945 гадах акупіраваны японскімі войскамі, фармальна ў складзе Маньчжоў-го. 18—20 жніўня 1945 года ў ходзе савецка-японскай вайны заняты Чырвонай Арміяй і Амурскай ваеннай флатыліяй.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
ГодКолькасць
2000 9 413 359 [1]
2010 10 635 971 [3]
2020 10 009 854 [1]
Закрыць

Прамысловасць

Машынабудаванне (у т.л. электратэхнічнае, энергетычнае, транспартнае машынабудаванне, станка- і прыладабудаванне), харчовая прамысловасць, дрэваапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, цукровая, папяровая прамысловасць.

Адукацыя, навука, культура

Дзейнічае шэраг ВНУ. У будынку царквы Св. Сафіі цяпер музей рускай гісторыі.

Прымае наведвальнікаў заапарк. Праходзяць Харбінскі летні музычны фестываль (ліпень) і Зімовы фестываль ледзяных збудаванняў.

Адміністрацыйны падзел

Харбін у адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане дзеліцца на:

  • 8 гарадскіх раёнаў (Даолі, Наньган, Сянфан, Даовай, Пінфан, Сунбэй, Хулань, Ачэн),
  • 3 горада павятовага ўзроўню (Шанчжы, Шуанчэн, Учан) і
  • 7 паветаў (Фанчжэн, Бінь, Ілань, Баянь, Тунхэ, Мулань, Яньшоў)

Беларусы ў Харбіне

Сярод эмігрантаў 1920—1940-х гг. у горадзе быў значны беларускі асяродак. У оперным тэатры працавалі спявак М. Забэйда-Суміцкі, дырыжор І. Райскі і яго сын Б. Райскі. У Харбіне знаходзіліся беларускія місіянеры ордэна марыянаў на чале з Ф. Абрантовічам (1928—1939) і А. Цікотам (1939—1948), святары Я. Германовіч (В. Адважны), Т. Падзява, К. Найловіч.

Зноскі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.