Барыс Іпалітавіч Райскі

беларускі дырыжор From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Іпалітавіч Райскі
Remove ads

Барыс Іпалітавіч Райскі (3 верасня 1915, Іркуцк, Расія — 17 лютага 1993) — беларускі дырыжор. Заслужаны артыст Беларусі (1973).

Хуткія факты Барыс Іпалітавіч Райскі, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў вышэйшае музычнае вучылішча ў Харбіне (Кітай, 1932). 3 1947 у СССР. У 1950 быў арыштаваны і па ілжывым абвінавачанні асуджаны на тэрмін у лагерах. Вызвалены ў 1954. 3 1957 галоўны дырыжор аркестра Мінскага цырка. У 1961—88 галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік канцэртна-эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё. Пад яго кіраўніцтвам зроблены фондавыя запісы опер «Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Зорка Венера» Ю. Семянякі, «Сівая легенда» Дз. Смольскага, «Матухна Кураж» С. Картэса, радыёоперы «Барвовы золак» К. Цесакова, музыкі балетаў «Альпійская балада», «Выбранніца» і «Маленькі прынц» Я. Глебава, музычных камедый «Паўлінка» Ю. Семянякі і «Несцерка» Р. Суруса, вакальна-сімфанічных, сімфанічных і эстрадных твораў і песень беларускіх кампазітараў для Беларускага тэлебачання і радыё, грамзапісы і інш. Аўтар аранжыровак для эстрадных і сімфанічных аркестраў.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

  • Надзея Бунцэвіч. Касмічная тумановасць Райскага(недаступная спасылка). Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета «Культура» (5 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2024. Праверана 25 лютага 2025.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads