From Wikipedia, the free encyclopedia
Графі́т — мінерал, які належыць да самародных элементаў. Найбольш пашыраная і ўстойлівая ў зямной кары мадыфікацыя вугляроду.
Графіт | |
---|---|
Формула | C (вуглярод) |
Сінгонія | Гексаганальная (планаксіянальная) |
Колер | Шэры, чорны сталёвы |
Колер рысы | Чорная |
Бляск | Металападобны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 1—2 |
Спайнасць | Дасканалая па {0001} |
Шчыльнасць | 2,09—2,23 г/см³ |
Графіту характэрна слаістая структура, афарбоўка цёмна-шэрая да чорнай, металічны бляск. Цвёрдасць 1—2, шчыльнасць 2,2 г/см³. Тэмпература плаўлення 3800—3600 °C. Тлусты навобмацак. Вогнетрывалы, электраправодны, хімічна ўстойлівы. Акісляецца толькі пры вялікіх тэмпературах. Валодае невялікім каэфіцыентам трэння. Пад уздзеяннем нейтроннага выпраменьвання павялічваецца цвёрдасць, электрычнае супраціўленне, модуль пругкасці графіту, а яго цеплаправоднасць змяншаецца.
Карысны выкапень. Трапляецца ў магматычных і метамарфічных пародах. Графіт атрымліваюць таксама штучным шляхам — награваннем антрацыту без доступу паветра.
Радовішчы графіту маюць Расія, Украіна, ЗША і інш. На Беларусі вядомы рудапраяўленні графіту ў крышталічным падмурку.
Графіт выкарыстоўваецца ў ліцейнай справе, ядзернай тэхніцы, пры вытворчасці электродаў, алоўкаў, шчолачных акумулятараў, элементаў сілкавання. Штучны графіт выкарыстоўваецца ў якасці пакрыцця соплаў ракетных рухавікоў і камер спальвання, асобных дэталей ракет.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.