From Wikipedia, the free encyclopedia
Гуды (літ.: Gudai) — адна з літоўскіх назваў беларусаў. У ХІХ ст. існавалі таксама іншыя значэнні гэтага паняцця, так жыхары Прусіі называлі жамойтаў, а таксама іншых сваіх паўднёвых суседзяў — літвінаў, аўкштотаў, палякаў і рускіх.
Слова вядомае ад XV ст. Найбольш пашыраны погляд, што слова гуды паходзіць ад назвы народу готаў. Верагодна, балты засвоілі гэтую назву ў ІІ—ІІІ ст., калі готы прасоўваліся з Павіслення ў Паўночнае Прычарнамор'е. Іх шляхі ішлі ўздоўж сучасных беларускіх земляў, па тэрыторыі Польшчы. З цягам часу назва гуды была перанесеная з готаў на іншыя суседнія народы, пакуль, урэшце, не замацавалася за беларусамі. Ад этноніму гуды, ці адпаведных атрапанонімаў паходзіць назва шэрагу населеных пунктаў у Беларусі (калі 15 на памежжы з Літвой), у Літве (па ўсёй тэрыторыі каля 150), Латвіі і Польшчы.
Часта ў літоўскай мове замест слова Gudai для пазначэння беларусаў ужываецца Baltarusiai.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.