Гісторыя Эстоніі
падзеі на тэрыторыі сучаснай Эстоніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісто́рыя Эсто́ніі — падзеі на тэрыторыі сучаснай Эстоніі з моманту пачатку рассялення там людзей і да сённяшняга дня.
![]() | |
---|---|
![]() | |
Старажытная Эстонія | |
Сярэдневяковая Эстонія | |
Дацкая Эстонія · Дэрпцкае біскупства · Лівонскі ордэн · | |
Падзел і аб’яднанне пад шведскім панаваннем | |
Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задзвінскае герцагства · Шведская Лівонія · Шведская Эстляндыя | |
У складзе Расійскай імперыі | |
Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Эстляндская губерня | |
Стварэнне Эстонскай Рэспублікі | |
Балтыйскае герцагства · Часовы ўрад Эстоніі · Вайна за незалежнасць · Эстонская рэспубліка |
|
Другая сусветная вайна | |
Чэрвеньскі пераварот · Далучэнне Эстоніі да СССР · Генеральная акруга Эстонія | |
Паваенны перыяд | |
Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты · Аднаўленне незалежнасці | |
Партал «Эстонія» |
Першыя чалавечыя паселішчы ўзніклі на гэтай тэрыторыі прыкладна за 9500—9600 гадоў да нашай эры ў рамках, так званай, кундскай культуры. Да X—XIII стагоддзяў склалася раннефеадальная структура грамадства, дзе на чале зямель стаялі старэйшыны і правадыры ваенных дружын[⇨].
У XIII стагоддзі крыжакі, задушыўшы супраціўленне эстаў, уключылі гэтыя землі ў склад Лівонскага ордэна. З гэтага часу немцы на працягу некалькіх стагоддзяў займалі ў Эстоніі ключавыя пазіцыі ва ўладных структурах, культуры, эканоміцы і г. д. У XVI стагоддзі Эстонія прайшла эпоху Рэфармацыі, таму з гэтага часу асноўнай рэлігійнай канфесіяй на яе тэрыторыі стала пратэстанцтва[⇨]. У тым жа стагоддзі паводле вынікаў Лівонскай вайны паўночная Эстонія ўвайшла ў склад Швецыі, а яшчэ праз паўстагоддзя таксама ў Швецыю была ўключана і паўднёвая Эстонія[⇨].
Пасля Паўночнай вайны паміж Швецыяй і Расіяй Эстонія ў 1721 годзе была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 1897 года ў Эстоніі пражывала 958 000 чалавек, з іх эстонцы складалі трохі больш за 90 %, рускія — 4 % і немцы — 3,5 %[⇨].
Пасля распаду Расійскай імперыі 24 лютага 1918 года была абвешчана незалежная і дэмакратычная Эстонская Рэспубліка. Незалежнасць была дасягнута падчас Вызваленчай вайны. 2 лютага 1920 года Савецкая Расія і Эстонія падпісалі мірны дагавор аб узаемным прызнанні. 22 верасня 1921 года Эстонія стала членам Лігі нацый[⇨].
У выніку падзелу сфер уплыву паміж СССР і Германіяй у 1939 годзе, Эстоніі ў верасні 1939 года Савецкім Саюзам быў навязаны «Пакт аб узаемадапамозе», а 6 жніўня 1940 года Эстонія была ўключана ў склад СССР. У перыяд з 7 ліпеня 1941 года па 24 лістапада 1944 года тэрыторыя Эстоніі была акупавана нацысцкай Германіяй. Пасля таго як савецкія войскі аднавілі кантроль над тэрыторыяй Эстоніі, яна зноў была ўключана ў склад СССР. ЗША і шэраг іншых краін гэта ўключэнне прызналі дэ-факта і не прызналі дэ-юрэ[⇨].
20 жніўня 1991 года незалежнасць Эстоніі была адноўлена. 17 верасня 1991 года Эстонія была прынята ў ААН. У 2004 годзе Эстонія стала членам Еўрапейскага Саюза і НАТА.