From Wikipedia, the free encyclopedia
Часовы ўрад Эстоніі (эст.: Eesti Ajutine Valitsus) быў сфарміраваны 24 лютага 1918 Камітэтам выратавання, абраным Маапяевам — сходам Эстляндскай губерні. У склад Часовага ўрада ўвайшлі Канстанцін Пятс (старшыня), Юры Вільмс (міністр юстыцыі), Яан Поска (міністр замежных спраў), Юхан Кук (міністр фінансаў), Яан Рамат (міністр харчавання і сельскай гаспадаркі), Андрэс Ларка (ваенны міністр), Вілем Масік (міністр працы і сацыяльнага забеспячэння), Фердынанд Петэрсэн (міністр дарог) і Петэр Пыльд (міністр адукацыі)[1].
Гісторыя Эстоніі | |
---|---|
| |
Старажытная Эстонія | |
Сярэдневяковая Эстонія | |
Дацкая Эстонія · Дэрпцкае біскупства · Лівонскі ордэн · | |
Падзел і аб’яднанне пад шведскім панаваннем | |
Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задзвінскае герцагства · Шведская Лівонія · Шведская Эстляндыя | |
У складзе Расійскай імперыі | |
Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Эстляндская губерня | |
Стварэнне Эстонскай Рэспублікі | |
Балтыйскае герцагства · Часовы ўрад Эстоніі · Вайна за незалежнасць · Эстонская рэспубліка |
|
Другая сусветная вайна | |
Чэрвеньскі пераварот · Далучэнне Эстоніі да СССР · Генеральная акруга Эстонія | |
Паваенны перыяд | |
Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты · Аднаўленне незалежнасці | |
Партал «Эстонія» |
Асноўнымі задачамі Часовага ўрада былі лабісцкая дзейнасць дзеля дыпламатычнага прызнання незалежнасці Эстоніі, супрацьстаянне нямецкай акупацыі і падрыхтоўка выбараў у Эстонскі ўстаноўчы сход.
Неўзабаве Эстонія была акупавана нямецкімі войскамі, і краіна трапіла пад адміністрацыйны кантроль Обер Оста. У выніку нямецкай рэвалюцыі і яе капітуляцыі ў I сусветнай вайне 11 лістапада[2] акупанты 19 лістапада фармальна перадалі ўладу ў Эстоніі ў рукі Эстонскага часовага ўрада[3].
Часовы ўрад склаў свае паўнамоцтвы 8 мая 1919 года ў сувязі з скліканнем 23 красавіка Эстонскага ўстаноўчага сходу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.