адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дабры́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дабрынь.
Дабрынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дубровенскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дабрынь |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 821 |
Плошча | 123,89[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад Малабахаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Волева, Вячэрына і Глебава)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Малабахаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Барадзіно, Вячэрына, Глебава, Пішчыкі і Сваташыцы)[3]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[4].
16 кастрычніка 1989 года ў склад Дабрынскага сельсавета з Кляноўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вялікая Дзяцель, Вялікая Лыскаўка, Каўровае, Лугавая і Малая Лыскаўка)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1066 чалавек[6], з іх 97,7 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 821 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.