старонка неадназначнасці ў праекце Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Адуванчык лекавы[3], дзьмухавец лекавы[4] (Taraxacum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных (астравых).
Адуванчык лекавы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Taraxacum officinale Webb | |||||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Родавая назва Taraxácum паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або персідскай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расліны.
Відавую назву officinále — лекавы — расліна атрымала ад лац.: officína — майстэрня, аптэка — з-за ўжывання расліны ў якасці лекавага сродку.
Народныя назвы: адуванчык лекавы, малачай[5], адуванчык, багатка[6][7], коцікі, папок, дмухавец, дмухель[8][9], дзьмухавец, жоўтая цыкор’я, зубнік, ксёндз, ксяндзоў плеш, папкі[10][11][12], пупок[13].
Расліна вышынёй 10—30 см. Корань тоўсты вертыкальны. Лісце стругападобна-перыстае, звужанае ў крылаты чаранок, часта з ружовай сярэдняй жылкаю, у разетцы. Кветкі двухполыя, язычковыя, залаціста-жоўтыя, у кошыках на верхавінках бязлістых, пустых усярэдзіне сцяблоў (стрэлак). Абгортка званочкавая, з некалькіх радкоў лісцікаў. Плод — сямянка з носікам і чубком. Усе часткі расліны з белым млечным сокам.
На Беларусі расце на лугах, палянах, газонах, уздоўж дарог, цвіце ў маі — жніўні.
Лекавая (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), кармавая, харчовая расліна (маладое лісце спажываецца на салату), мае ў сабе трытэрпенавыя злучэнні, стэрыны, інулін і інш. 3 лекавымі мэтамі выкарыстоўваюцца карані (збіраюцца восенню і вясной).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.