From Wikipedia, the free encyclopedia
Чо́ла (там.: சோழர்) — старажытная дзяржава на поўдні Індыі і дынастыя, якая ў ёй правіла. Вядома з І ст. н.э.
Гістарычная дзяржава | |||
Чола | |||
---|---|---|---|
|
|||
|
|||
Сталіца | Тыруварур, Пухар, Ураюр, Ураюр, Гангайконда-Чолапурам | ||
Афіцыйная мова | тамільская мова | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сталіцы: Пухар, Танджур і Гангайконда-Чолапурам . Дзяржаўная мова — тамільская.
У 9 ст. трапіла ў васальную залежнасць ад дзяржавы Палаваў. Узвышэнне Чолы пачалося, калі яе правіцель Адыцья І (871—907) знішчыў дзяржаву Палаваў і захапіў яе землі. Найбольшай магутнасці дасягнула ў 10—12 ст., калі дынастыя Чола падпарадкавала амаль увесь поўдзень паўвострава Індастан, востраў Шры-Ланка (Цэйлон), Мальдыўскія астравы, нанесла некалькі паражэнняў дзяржаве Заходніх Чалук'яў, здзейсніла паходы ў Бенгалію, на Суматру і ў Мапаю.
Высокага развіцця дасягнулі земляробства, рамесніцтва і гандаль, тамільская літаратура і мастацтва. З 2-й палавіны 12 ст. пачаўся заняпад дзяржавы Чола, у 13 ст. яна стала васалам Хайсалаў і перастала існаваць. Дынастыя вядома да 18 ст.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.