Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia
Дом па Ленінскай вуліцы, 11 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Былы манастырскі корпус Магілёўскага Спаскага манастыра.
Славутасць | |
Дом па Ленінскай вуліцы, 11 | |
---|---|
53°53′44″ пн. ш. 30°20′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Архітэктурны стыль | барока, класіцызм |
Дата пабудовы | 1785 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудаваны з цэглы разам з мураванай агароджай з брамай і двух’яруснай званіцай у 1785 годзе[1] як жылы корпус Спаскага манастыра (10—17 стагоддзі), на тэрыторыі якога з 2-й паловы 18 ст. размяшчаўся архірэйскі двор, а ў 1780-я гады быў пабудаваны комплекс духоўнай семінарыі (не захаваўся)[2], якія ўтваралі адзіны буйны горадабудаўнічы ансамбль, што займаў увесь квартал на вул. Ветранай (сучасная вул. Ленінская)[1].
Манастыр зачынены ў 1918 г. Царква і іншыя будынкі пашкоджаны ў час Вялікай Айчыннай вайны і пазней знесены[3].
Г-падобны ў плане манастырскі корпус разам з агароджай абкружаў усю тэрыторыю манастыра і ўтвараў трапецападобны ў плане ўнутраны дворык. Да манастырскага корпуса далучаліся гандлёвыя рады з арачнымі ўваходамі, што вялі ў крамы. Манастырскі корпус складаўся з двухпавярховай часткі (дзе размяшчалася кансісторыя аднапавярховага крыла, (манаскія келлі, убудаваная царква, гаспадарскія памяшканні)[1].
Захаваліся двухпавярховы корпус з падвалам (галоўным тарцовым фасадам выходзіць на вул. Ленінскую) і частка аднапавярховага крыла, прыбудаванага з боку двара. Фасады двухпавярховага корпуса аздоблены на вышыню 2 паверхаў пілястрамі, якія завяршаюцца іанічнымі капітэлямі. Высокія прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з замковым каменем. Дэкаратыўным элементам фасадаў з’яўляюцца падаконныя прамавугольныя нішы. Фасад аднапавярховага крыла члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і ўпрыгожаны міжаконнымі лапаткамі. Унутраная планіроўка зменена. Будынак мае рысы пераходнага перыяду ад барока да класіцызму[1][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.