From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыядор Сіцылійскі (грэч. Διόδωρος Σικελιώτης, лац.: Diodorus Siculus, каля 90 —30 гг. да н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык і міфаграф; родам з Агірыума на Сіцыліі.
Дыядор Сіцылійскі | |
---|---|
стар.-грэч.: Διόδωρος Σικελιώτης лац.: Diodorus Siculus | |
Дата нараджэння | каля 90 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 30 да н.э. |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, географ, міфограф |
Навуковая сфера | гісторыя[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыядор прысвяціў 30 гадоў стварэнню сваіх гістарычных зборнікаў (Bibliotheca Historia) і распачаў для гэтага шэраг падарожжаў. У 50-х гадах да н.э. ён наведаў пталамееўскі Егіпет, дзе стаў сведкам расправы натоўпу над адным рымскім грамадзянінам, які выпадкова забіў свяшчэнную ў тых краях жывёлу — кошку. Толькі праз 25 гадоў, ужо пасля смерці Дыядора, імператар Актавіян ператворыць Егіпет у рымскую правінцыю. Практычна адначасова з Дыядорам, які пісаў на грэчаскай і галоўным чынам пра грэкаў, ствараў гісторыю свайго народа рымлянін Лівій.
«Гістарычная бібліятэка» Дыядора складалася з 40 кніг, падзеленых на 3 часткі:
Дыядор сабраў звесткі ад шматлікіх аўтараў, вядомы Гекатэй Мілецкі, Герадот, Геранім з Кардыі, Дзіянісій, Дурыс, Клітарх, Ктэсій, Мегасфен, Палібій, Пасідоній, Тымей з Таўраменіі[2], Феопамп, Эфар і інш. — усяго вядома 87 імёнаў старажытнагрэчаскіх аўтараў, на якіх ён спасылаецца ў сваёй працы.[3] У сваім сачыненні ён хутчэй не аналізаваў, а манатонна пералічваў паслядоўнасць падзей, устаўляючы цэлыя фрагменты арыгінальных аўтараў. Але «Гістарычная бібліятэка» не з’яўляецца сачыненнем кампілятыўнага характару. Падчас вывучэння прац Дыядора было даказана, што ў большасці выпадкаў атрыманы з арыгінальных крыніц матэрыял падвяргаўся літаратурнай апрацоўцы.
Дыядор з’яўляецца адзінай крыніцай звестак пра працяглыя гістарычныя перыяды і служыць добрым дадаткам да перыядаў, асветленых іншымі аўтарамі. Эпоха дыядохаў у яго адлюстравана найбольш дакладна, як і гісторыя Старажытнай Грэцыі пасля персідскіх войн да Пелапанескай вайны. Дыядор дапушчае памылкі ў рымскай храналогіі, што не дзіўна для чалавека, для якога лацінская не была роднай мовай.
«Гісторыя» Дыядора захавалася часткова, цалкам дашлі да нашага часу кнігі I—V і з XI па XX, а таксама фрагментарна кнігі IX і X. Апошні поўны збор сачыненняў знік, калі туркі разрабавалі візантыйскі Канстанцінопаль у 1453 годзе. Астатнія кнігі вядомы па фрагментах, якія цытавалі ў сваіх працах візантыйскія аўтары. Еўропа адкрыла для сябе Дыядора ў сярэдзіне XVI стагоддзя, калі яго кнігі (на мове арыгінала) былі надрукаваны ў Швейцарыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.