From Wikipedia, the free encyclopedia
Жазеф-Мары В’ен (фр.: Joseph-Marie Vien; 18 чэрвеня 1716, Манпелье — 27 сакавіка 1809, Парыж) — французскі жывапісец і педагог ранняга неакласіцызму.
Жазеф-Мары В’ен | |
---|---|
фр.: Joseph-Marie Vien | |
Род дзейнасці | мастак, палітык, дызайнер |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1716[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 1809[1][2][…] (92 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marie-Thérèse Reboul[d] |
Дзеці | Joseph-Marie Vien the younger[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вывучаў малюнак і жывапіс у Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы пад кіраўніцтвам Шарля-Жазефа Натуара; пры яго падтрымцы браў удзел у выставах Парыжскіх салонаў. У 1743 годзе заваяваў прэстыжную Рымскую прэмію, якая давала права на стыпендыю для паездкі ў Італію. У пачатку 1744 года прыбыў у Рым і паступіў у Французскую акадэмію ў Рыме. У Італіі Ж.-М. В’ен падпаў пад уплыў мастацтва барока, але пасля паездкі ў Геркуланум і Пампеі, вывучаючы там насценныя роспісы старажытных рымлян, зрабіўся прыхільнікам неакласіцызму.
Пасля вяртання ў Парыж жыў і працаваў як вольны мастак; у 1750 годзе адкрыў уласную школу жывапісу. У 1750-я гады карыстаўся заступніцтвам вядомага гісторыка мастацтваў, збіральніка і аматара жывапісу, графа дэ Келюса. Таксама карыстаўся падтрымкай Дэні Дзідро, які рэкамендаваў яго карціны сваім сябрам і знаёмым, пісаў пра яго творчасць станоўчыя водгукі.
У сваіх «Салонах» (крытычных аглядах афіцыйных французскіх мастацкіх выставак) Дзідро назваў Ж.-М. В’ена «лепшым жывапісцам» парыжскай акадэмічнай школы пасля Ш.-А. Ван Лоа.
У 1770-х гадах В’ен працаваў для каралеўскай мануфактуры габеленаў. У 1775 годзе стаў дырэктарам Французскай акадэміі ў Рыме. У 1781 годзе вярнуўся ў Францыю і ў 1789 годзе стаў Першым мастаком караля (Premier peintre du Roi) Людовіка XVI. У пачатковы перыяд французскай рэвалюцыі заставаўся малазаўважным, аднак з прыходам да ўлады Напалеона I апынуўся ў цэнтры ўвагі першага консула. З узыходжаннем на імператарскі пасад Францыі ў 1804 годзе Напалеон Банапарт зрабіў В’ена сенатарам і графам Імперыі.
Жозэф-Мары В’ен памёр у 1809 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.