адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Жу́хавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вялікія Жухавічы.
Жухавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Карэліцкі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікія Жухавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 782 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1596 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. 17 лістапада 1948 года сельсавет разбуйнены на два сельсаветы: Жухавіцкі (вёскі Бурдзевічы, Вялікія Жухавічы, Малыя Жухавічы, Юравічы, пасёлак Гусакі, хутар Юравічы) і Мядзвядскі (вёскі Вялікая Мядзвядка, Малая Мядзвядка, Хлюпічы, пасёлкі Берасцянка, Дунчыцы, Самотны, Светлікі і Хамічы)[1]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мядзвядскага сельсавета[2]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 23 ліпеня 1979 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ушанскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Кожава, Лемнікі, Пясочная, Радунь, Трашчычы, Уша і Церабостынь), у адміністрацыйнае падпарадкаванне Мірскага пассавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікая Мядзвядка, Засценкі, Малая Мядзвядка і Хлюпічы)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2177 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,0 % — палякі, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1782 чалавекі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.