From Wikipedia, the free encyclopedia
Загор'е (славацк.: Záhorie, ням.: (windische) Marchauen, венг.: Erdőhát) — гістарычная вобласць Славакіі, размешчаная на крайнім захадзе краіны, паміж Белымі і Малымі Карпатамі, Маравіяй і Аўстрыяй. У наш час Загор'е падзелена на 4 адміністрацыйныя раёны — Малацкі, Сеніца, Скаліца і Міява. У Загор'е ўваходзіць таксама раён Браціслава IV.
Назва «Загор'е» паходзіць ад факту, што яно аддзелена ад астатняй Славакіі Малымі Карпатамі, у той час як частка на процілеглым баку Малых Карпат называецца «Падгор'е».
Тут склалася свая самабытная культура і адасобленыя загорскія гаворкі заходнеславацкага дыялекту, якія маюць шэраг моўных рыс, падобных да ўсходнемараўскіх (марава-славацкіх) дыялектаў (якія з'яўляюцца натуральным працягам заходнеславацкага дыялектнага арэала), так і да чэшскай мовы[1][2].
Большая частка тэрыторыі Загор'я размешчана на тэрыторыі Борскай нізіны і Хвойніцкага ўзвышша, якія з'яўляюцца часткай Венскага басейна.
Найбольш буйныя рэкі — Морава і Міява. На ўсходзе і паўначы размешчаны Белыя і Малыя Карпаты.
Найважнейшыя гарады рэгіёна: Малацкі, Ступава, Сеніца, Скаліца, Голіч, Міява.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.