From Wikipedia, the free encyclopedia
Зальцбургскі ўніверсітэт Моцарта (ням.: Universität Mozarteum Salzburg), таксама проста «Моцартэум» (ням.: Mozarteum) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Зальцбург.
22 красавіка 1841 года ў Зальцбургу быў заснаваны Галоўны музычны клуб і «Моцартэум» як музычная школа і архіў для захавання дакументаў Моцарта. У 1880 годзе пасля больш ранніх простых школьных формаў была заснавана Грамадская музычная школа «Моцартэум», папярэдніца сучаснага універсітэта. У 1914 годзе музычная школа была прызнана кансерваторыяй з правам на дзяржаўнае фінансаванне. У 1939 годзе гэтая кансерваторыя была перайменаваная ў Імперскі ўніверсітэт «Моцартэум». Пасля 1945 года яна называлася Вышэйшай музычнай школай. У 1953 годзе ВНУ стала Акадэміяй музыкі і выканальніцкага мастацтва «Моцартэум» у Зальцбургу. У 1970 годзе акадэмія у сваю чаргу была перайменаваная ў Вышэйшую школу музыкі і выканальніцкага мастацтва «Моцартэум» у Зальцбургу. З 1998 года вучэльня мае сучасную назву.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.