From Wikipedia, the free encyclopedia
Замак Кміты — умоўная назва гарадзішча і селішча XVI—XVII стст., размешчаных за 0,5 км да захаду ад вёскі Беразавец (Карэліцкі раён). Паводле мясцовага падання, на гарадзішчы некалькі стагоддзяў таму быў замак «князя Кміты».
Славутасць | |
Замак Кміты | |
---|---|
53°31′23″ пн. ш. 26°09′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 413В000315 |
Прамавугольная з закругленымі вугламі пляцоўка гарадзішча памерамі прыблізна 95х45 м на беразе Сэрвачы. Культурны пласт на тэрыторыі гарадзішча звыш 2,5 метра, што пацвярджае актыўнасць жыцця ў гэтым месцы і магчымай важнай ролі замка ў рэгіёне. Месцамі захаваліся валы і равы. Падчас раскопак замка выяўлены сляды трох пажараў, пасля якіх ён адбудоўваўся.
Падчас раскопак гарадзішча ў 2013 годзе знойдзены матэрыялы XVI ст. — фрагменты аконнага шкла рамбічнай і дыскападобнай формы, пячная кафля, прылады працы, пяць сярэбраных манет, побытавыя рэчы (нажы, цвікі, ключ). Археолагі выявілі ўзбраенне, у прыватнасці ручніцу, наканечнік стралы, таксама знойдзены ўпрыгожанні — фурнітура на рэмень, фрагменты бронзавых пярсцёнкаў і бронзавыя накладкі. Цікавы касцяны выраб, упрыгожаны цыркульным арнаментам, магчыма, шашачная фішка.
У 2014 годзе праведзены даследаванні на селішчы, якое ахоплівае гарадзішча з поўдня. Раскрыты рэшткі жытла XV ст., знойдзены развал печы-каменкі, пры расчыстцы якой знойдзена пячная міскападобная кафля XV ст., і сярэбраная манета 1-й паловы XV ст., якая дазволіла датаваць гэтым часам і выяўленыя побач знаходкі. Знойдзены таксама фрагменты нажоў, цвікі, ключы, скрыжаванне мяча і замок круглай формы шведскага тыпу, які бытаваў да XVI ст. Знойдзеныя матэрыялы паступілі ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей і Карэліцкі краязнаўчы музей.
У 2018 годзе археолагі знайшлі ўезд на замкавы двор. У раскопе (10 на 6 метраў) знойдзены гаршкі, манеты, кафля, пломбы для дакументаў або тавараў, упрыгожанні і музычныя інструменты[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.