From Wikipedia, the free encyclopedia
Заілійскі Алатау (каз.: Іле Алатауы, кірг.: Иле Ала-Тоосу) — горны хрыбет на паўночным захадзе Цянь-Шаня (на мяжы Казахстана і Кыргызстана).
Распасціраецца на 360 км уздоўж 43 ° паўн.ш. Пераважныя вышыні — 4000—4600 м, вышэйшы пункт — гара Талгар (4973—5017 м). Паўночны схіл параўнальна спадзісты, моцна раздзелены левымі прытокамі ракі Ілі, паўднёвы схіл крута абрываецца да далінах рэк Чылік і Чон-Кемін (правы прыток Чу). Перамычкай паміж вытокамі гэтых рэк, якая называецца Чон-Кемінскай, злучаецца з хрыбтом Кюнг-Ала-Тао, які знаходзіцца ў Кыргызстане. Вялікая колькасць азёр. Самымі буйнымі і вядомымі азёрамі ў Заілійскім Алатау з'яўляюцца Вялікае Алмацінскае возера і возера Ісык. Пераважае высакагорны рэльеф. У паўночных перадгор'ях размешчаны горад-мільённік Алматы. Тут жа знаходзяцца знакаміты спартыўны комплекс Медэа і высакагорная гарналыжная база Чымбулак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.