адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зе́мбінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зембін.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Зембін. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Барысаўскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Зембіна паніжаны да вёскі, сельсавет перайменаваны ў Зембінскі 1-шы сельсавет. 16 ліпеня 1954 года Зембінскі 1-шы сельсавет аб’яднаны з Зембінскім 2-гім сельсаветам у Зембінскі сельсавет[1]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карсакавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Бараўляны, Карсакавічы, Лісіно, Лісінская Рудня, Папярэжжа, Скупліно і Сялец)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1258 чалавек[3], з іх 90,9 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 2,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 1312 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.