From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл III (18 лютага 1543, Нансі — 14 мая 1608, там жа) — герцаг Латарынгіі з 1545 года да сваёй смерці. Як нашчадак Герхарда I ён павінен быў быць Карлам II, але латарынгскія гісторыкі, жадаючы прыпісаць герцагам Латарынгскім сваяцтва з Каралінгамі ўключылі ў нумарацыю Карла I з дынастыі Каралінгаў.
Карл III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Charles III ням.: Karl III. | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Франсуа I | ||||||
Пераемнік | Генрых II | ||||||
Нараджэнне |
18 лютага 1543 Нансі, Латарынгія |
||||||
Смерць |
14 мая 1608 (65 гадоў) Нансі, Латарынгія |
||||||
Род | Эльзаскі дом | ||||||
Бацька | Франсуа I, герцаг Латарынгіі | ||||||
Маці | Крысціна Дацкая | ||||||
Жонка | Клод Французская | ||||||
Дзеці | Генрых II[1], Крысціна Латарынгская[1], Франц II[d][1], Кацярына Ларэнская[d][1], Лізавета Ларэнская[d][1][2], Карл Латарынгскі[d][1], Антуанета Латарынгская[d][1][2], Charles de Remoncourt[d][2], Anne de Lorraine[d][2] і Claude de Lorraine[d][2] | ||||||
Дзейнасць | знаць[3], палітыка[3] і ваенная справа[3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Старэйшы сын герцага Латарынгіі Франсуа I і Крысціны Дацкай. Карл стаў герцагам у 1545 годзе ва ўзросце 2 гадоў. Рэгенткай пры ім былі прызначаны яго маці і дзядзька Нікалас Латарынгскі. У 1552 годзе кароль Францыі Генрых II падчас вандравання ў Германію далучыў да Францыі Мец, Туль і Вердэн і быў праездам у Нансі. Ён з незадаволенасцю адзначыў аўстрыйскі ўплыў рэгенткі Крысціны, пляменніцы імператара Карла V. Зняўшы яе, ён прызначыў Нікаласа адзіным рэгентам. Таксама, нягледзячы на маленні герцагіні, кароль павёз Карла ў Парыж, каб той атрымаў адукацыю, якая адпавядае французскім інтарэсам.
У 1559 годзе Карл жаніўся на дачцэ караля Клод Французскай. Ён захоўваў добрыя адносіны са сваімі шваграмі, каралямі Францыі. У той жа час, па прыкладу сваіх папярэднікаў, Карл падтрымліваў нейтралітэт паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй.
Дбайны каталік, Карлу пярэчылі думкі, што гугенот Генрых Наварскі можа стаць каралём Францыі. Менавіта тады архідыякан Франсуа з Тульскага біскупства падаў кнігу, у якой сцвярджаў што герцагі Латарынгскія з'яўляюцца нашчадкамі Каралінгаў, гэта дазволіла Карлу прэтэндаваць на трон. Сен-Жэрменскі мір, пераход у каталіцтва Генрыха Наварскага і яго каранацыя спынілі рэлігійныя войны. Мір быў змацаваны вяселлем старэйшага сына Карла, Генрыха і сёстры караля, Кацярыны.
Нягледзячы на пяць гадоў вайны, кіраванне Карла III было эпохай росквіту і ўздыму. Разам з кардыналам Карлам Латарынгскім ён заснаваў універсітэт у Понт-а-Мусон. Герцаг пашырыў Нансі, стварыўшы новую частку горада, у чатыры разу большую за старую. Карл III памёр у 1608 годзе ва ўзросце 66 гадоў. Па яго смерці былі арганізаваны пышныя пахаванні, якія знайшлі адбітак ў шматлікіх гравюрах.
22 студзеня 1559 года ў Парыжы Карл жаніўся на Клод Французскай (1547—1575), малодшай дачцэ Генрыха II і Кацярыны Медычы. Дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.