Карл VI Вар’ят, афіцыйная мянушка Каханы (фр.: Charles VI le Fol, ou le Bien-Aimé; (3 снежня 1368 — 21 кастрычніка 1422) — кароль Францыі з 1380 г., з дынастыі Валуа. Сын і пераемнік Карла V Мудрага.

Хуткія факты 19-ы кароль Францыі, Каранацыя ...
Закрыць

Біяграфія

Праўленне псіхічнахворага Карла VI было адзначана жорсткай барацьбой паміж тагачаснымі феадальнымі групоўкамі: бургундцамі і арманьякамі. У красавіку 1392 года кароль захварэў на працяглую ліхаманку, якая пазней перайшла ў прыступы вар’яцтва. Пасля гэтай ліхаманкі кароль час ад часу пакутаваў ад хваравітай раздражняльнасці і нерваваўся ад любога гучнага або рэзкага гуку, але даволі хутка супакойваўся. Але ў ліпені 1392 года ў яго здарыўся першы прыступ вар’яцтва, падчас якога ён забіў мячом свайго пажа, аднаго са сваіх прыслужнікаў, параніў яшчэ трох рыцараў і кінуўся на роднага брата, якому пашанцавала ўцячы. Толькі праз гадзіну кароль быў раззброены і абезрухомлены. У далейшым прыступы пачашчаліся, працягваліся ад 3 да 9 месяцаў і чаргаваліся з трох-пяцімесячнымі перыядамі нармальнага жыцця. Цалкам магчыма, што гэта быў невылечны абсцэс або пухліна або кіста мозгу. Таксама не выключана, што гэта было спадчыннае псіхічнае расстройства (якім пакутавала яго маці), або нават атручэнне рожкамі, якія перыядычна давалі яму людзі, падкупленыя яго братам, герцагам Арлеанскім, які хацеў захапіць французскі трон. Усяго кароль перанёс ад 44 да 52 такіх прыступаў вар’яцтва.

Падчас Стагадовай вайны ў 1418 годзе ён быў захоплены бургундцамі, саюзнікамі англічан. Яго 15-гадовы сын (які пасля смерці бацькі стаў каралём Карлам VII) абвясціў сябе рэгентам караля. Але Карл VI, знаходзячыся ў палоне, падпісаў у 1420 годзе з англічанамі Труаскі дагавор, паводле якога англійскі кароль Генрых V, які стаў мужам яго дачкі Кацярыны, стаў яго рэгентам. Будучы сын ад шлюбу Генрыха V і Кацярыны павінен быў стаць спадчыннікам у абыход дафіна Карла. Гэтым планам аб’яднання двух еўрапейскіх карон не наканавана было спраўдзіцца толькі дзякуючы раптоўнай смерці Генрыха V і наступнай смерці Карла VI.

Зноскі

1. Kindred Britain

2. Карл VI Французский // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 539–540.

3. Изабелла // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIа. — С. 809.

4. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.