From Wikipedia, the free encyclopedia
Карунд — мінерал падкласа простых аксідаў, крышталічны α-аксід алюмінію (Al2O3). Мае прымесі хрому, жалеза, тытану і інш.
Карунд | |
---|---|
Формула | Al2O3 |
Сінгонія | Трыганальная |
Колер | Белы, шэры, сіні, чырвоны, жоўгы, зялёны |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Цвёрдасць | 9 |
Шчыльнасць | 3,9—4,1 г/см³ |
Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі бочкападобныя, таблітчастыя, слупкаватыя, дыпірамідальныя. Агрэгаты сярэдне- і тонказярністыя. Колер белы, шэры, сіні, чырвоны, жоўгы, зялёны. Бляск алмазны да шклянога. Цвёрдасць 9. Шчыльнасць каля 4 г/см³.
Паходжанне метамарфічнае, метасаматычнае; намнажаецца ў россыпах.
Абразіўны матэрыял; сумесь карунду (60—70%) з магнетытам, гематытам і шпінэллю — наждак. Празрыстыя разнавіднасці — каштоўныя камяні (рубін, сапфір). Сінтэтычны карунд з дабаўкамі Cr3+, Fe3+ атрымліваюць у прамысловых маштабах для квантавай электронікі, гадзіннікавай, ювелірнай прамысловасці і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.