From Wikipedia, the free encyclopedia
Кенет Мак-Мілан (англ.: Kenneth MacMillan; 11 снежня 1929, г. Данфермлін, Вялікабрытанія — 29 кастрычніка 1992, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі артыст балета і балетмайстар.
Кенет Мак-Мілан | |
---|---|
англ.: Kenneth MacMillan | |
Дата нараджэння | 11 снежня 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 29 кастрычніка 1992[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Deborah MacMillan[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | харэограф, балетмайстар, артыст балета |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0534014 |
Сайт | kennethmacmillan.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кенет Мак-Мілан нарадзіўся ў шатландскім мястэчку Данфермлін. Пасля пераезду ў горад Грэйт Ярмаўт ён пайшоў у сярэднюю школу. Пасля таго, як ён прачытаў у часопісе пра балет, ён зацікавіўся мастацтвам і стаў браць урокі ў Філіса Адамса.
Вучыўся ў балетнай школе трупы «Сэдлерс Уэлсбале» (Лондан). У 1946—1948 гадах саліст гэтай трупы. З 1950-х гадоў балетмайстар, у т.л. у Штутгарцкім балеце, Амерыканскім тэатры балета (Нью-Ёрк), Нямецкай гарадской оперы (Заходні Берлін, 1966—1969).
У 1970—1977 гадах дырэктар, з 1977 года мастацкі кіраўнік Каралеўскага балета Вялікабрытаніі.
Памёр Кенет Мак-Мілан падчас прэм’еры адноўленага ім спектакля «Маерлінг».
У 1965 годзе паставіў балет «Рамэа і Джульета» на музыку Сяргея Пракоф’ева з Марго Фонтэйн і Рудольфам Нурыевым у галоўных ролях.
Балеты «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева (1965) і «Манон» на музыку Ж. Маснэ (1974) у яго пастаноўцы ідуць на многіх сцэнах свету.
З іншых пастановак: «Канцэртныя танцы», «Агон», «Пацалунак феі» і «Вясна свяшчэнная » І. Стравінскага, «Трыяда» на музыку Пракоф’ева, «Поры года» на музыку Дж. Вердзі, «Гларыяна» на музыку Б. Брытэна, «Сфінкс» Д. Міё, «Маерлінг» на музыку Ф. Ліста, «Канец дня» на музыку М. Равеля.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.