музычны інструмент From Wikipedia, the free encyclopedia
Клавікорд (ад лац.: Clavis — «ключ» і стар.-грэч. Χορδή — «струна») — невялікі клавішны струнны ударна-заціскны музычны інструмент, адзін з папярэднікаў фартэпіяна. Гук на клавікордах здабываецца пры дапамозе металічных штыфтоў з плоскай галоўкай — тангентаў. Дыяпазон клавікордах мяняўся з часам. Так, першапачаткова, ён складаў дзве з паловай актавы, з сярэдзіны XVI стагоддзя — павялічыўся да чатырох, а ў далейшым быў роўны ўжо пяці актавам.
Клавікорд | |
---|---|
Класіфікацыя | Клавішны інструмент, Хардафон |
Клавікорд на вікісховішчы |
Клавікорд з’яўляецца адным з найстарэйшых клавішных інструментаў і паходзіць ад старажытнага манахорда. Упершыню назва «клавікорд» згадваецца ў дакументах 1396, а самы стары захаваны інструмент быў створаны ў 1543 Даменікам Пізанскім (Domenicus Pisaurensis) і знаходзіцца цяпер у Лейпцыгскім музеі музычных інструментаў. Найбольшага росквіту клавікордная музыка дасягнула ў XVII—XVIII стст., пасля чаго, з прыходам у свет фартэпіяна, паступова сышла з сусветных сцэн.
Для клавікордаў стваралі творы такія вялікія кампазітары, як І. С. Бах, яго сын К. Ф. Э. Бах, В. А. Моцарт і Л. ван Бетховен (хоць у часы апошняга ў моду ўсё імклівей ўваходзіла фартэпіяна, інструмент, які Бетховену вельмі падабаўся).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.