чылійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Клаўдзіа Андрэс Брава Муньяс (ісп.: Claudio Andrés Bravo Muñoz; нар. 13 красавіка 1983, Буін, Чылі) — чылійскі футбаліст, брамнік іспанскага клуба «Рэал Бетыс» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Клаўдзіа Андрэс Брава Муньес | ||||||||||||||||||
Мянушкі | Condor Chico "Bravissimo" | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 красавіка 1983[1][2] (41 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Чылі | ||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Рэал Бетыс | ||||||||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У футбол Клаўдзіа Брава прывёў бацька, запісаўшы ў школу «Кола-Кола». У прафесійным футболе дэбютаваў у 2002 годзе. Дэбютаваў у асноўнай камандзе дзякуючы траўме Эдуарда Лобаса. У 2003 годзе Брава сам атрымаў траўму, аднак пасля стаў ключавым брамнікам сваёй каманды, а Лобас пакінуў клуб.
Пасля перамогі ў Апертуры 2006 года Брава перайшоў у іспанскі «Рэал Сасьедад», падпісаўшы пяцігадовы кантракт і стаўшы самым маладым галкіперам Ла Лігі. Аднак у першым жа сезоне каманда заняла перадапошняе 19 месца ў чэмпіянаце і вылецела ў Сегунду, дзе выступала на працягу трох гадоў.
14 лютага 2010 года Брава забіў першы гол у сваёй кар’еры, са штрафнога, у гульні супраць «Хімнастыка», пры гэтым матч быў пераможным, а гульня скончылася з лікам 1:0[3]. Аднак неўзабаве пасля гэтага ён перанёс цяжкую траўму калена, з-за якой быў вымушаны прапусціць канчатак сезона пераможным для баскаў.
На працягу двух наступных сезонаў каманда знаходзілася ў сярэдзіне табліцы Ла Лігі, а ў сезоне 2012/13 Клаўдзіа дапамог сваёй камандзе заняць 4 месца ў чэмпіянаце, што дало права яму і яго камандзе згуляць у Лізе чэмпіёнаў на наступны сезон. У першай палове 2014 года згуляў 200-ы матч у чэмпіянаце за «Рэал Сасьедад».
Летам 2014 года перайшоў у «Барселону». У жніўні 2016 года стаў іграком «Манчэстэр Сіці»[4]. У сезоне 2016/17 быў асноўным брамнікам, пасля саступіў месца Эдэрсану. У сезоне 2018/19 не гуляў з-за траўмы. У жніўні 2020 года пакінуў «Манчэстэр Сіці»[5].
У жніўні 2020 года падпісаў аднагадовы кантракт з клубам «Рэал Бетыс»[6].
У 2004 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Чылі.
«Кола-Кола»:
«Барселона»:
«Манчэстэр Сіці»:
«Рэал Бетыс»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.